Знайсці
02.03.2021 / 19:41РусŁacБел

Яшчэ 5 чалавек прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Вось іх спіс.

  1. Руслан Ліннік — абвінавачаны і змешчаны пад варту па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады);
  2. Віктар Царыкевіч — асуджаны прысудам суда Мастоўскага р-на па ч. 1 і 2 арт. 339 (Хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) на адзін год пазбаўлення волі;
  3. Ігар Капанайка — асуджаны прысудам суда Фрунзенскага р-на г. Мінска па ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) на паўтары гады пазбаўлення волі, грамадзянін Расійскай Федэрацыі;
  4. Ян Рымараў — асуджаны прысудам суда Жлобінскага р-на па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Юры Касцюк — асуджаны прысудам суда Ленінскага р-на г. Брэста па арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў) на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031