Знайсці
01.03.2021 / 08:38РусŁacБел

«Зямля качэўнікаў», «Борат-2» і мультфільм «Душа»: хто стаў пераможцам «Залатога глобуса»

Прэмію называюць другой па прэстыжнасці пасля «Оскара», які з-за пандэміі будзе ўручаны толькі ў канцы красавіка.

Скрыншот з фільма «Зямля качэўнікаў»

Карціна «Зямля качэўнікаў» атрымала «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы драматычны фільм года», а яе стваральніца кітаянка Хлоя Чжао ўдастоена прэміі за найлепшую рэжысёрскую працу. Пра гэта было абвешчана на 78-й цырымоніі прэміі галівудскай Асацыяцыі замежнай прэсы, якая прайшла 28 лютага ў фармаце відэаканферэнцыі, піша meduza.io.

Найлепшымі акцёрамі ў драматычных фільмах прызнаныя Андра Дэй («Злучаныя Штаты супраць Білі Холідэй») і Чэдвік Боўзман пасмяротна (»Ма Рэйні: маці блюзу»).

Фільм «Борат-2» выйграў у намінацыі «Найлепшая камедыя ці мюзікл». Саша Барон Коэн атрымаў прыз за найлепшую камедыйную ролю ў гэтай карціне. Найлепшая жаночая роля ў камедыі або мюзікле на рахунку Розамунд Пайк (фільм «Аферыстка»).

Прызы за найлепшыя ролі другога плана атрымалі Дэніэл Калуя («Юда і чорны Месія») і Джодзі Фостэр (»Маўрытанец»).

Узнагароды за найлепшы сцэнар удастоены Аарон Соркін («Суд над чыкагскай сямёркай»).

Найлепшым анімацыйным фільмам прызнаная стужка «Душа», а найлепшым фільмам на замежнай мове — «Мінары».

У намінацыі «Найлепшы драматычны серыял» перамагла «Карона», найлепшым міні-серыялам стаў «Ход каралевы», а найлепшым камедыйным серыялам — «Шытс Крык».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031