Знайсці
28.02.2021 / 11:13РусŁacБел

У Ізраілі моладзі прапануюць бясплатны алкаголь за вакцынацыю ад кавіду

Каб заахвоціць моладзь атрымаць супрацькавідную прышчэпку, ізраільскі бар вырашыў прапаноўваць наведвальнікам бясплатны алкаголь. Цяпер у бары Jenia, што ў Тэль-Авіве, кожны, хто прайшоў вакцынацыю, зможа атрымаць задарма піва ці міні-кактэйль. Гэта сумесная ініцыятыва кіраўнікоў бара, клінікі Іхілаў і медыцынскай службы «Маген Давід Адам» (ізраільскі эквівалент «Чырвонага крыжа»).

Фота Depositphotos.com

33% насельніцтва Ізраіля ўжо прайшлі вакцынацыю супраць кавіду, аднак мясцовая моладзь не надта актыўна ўдзельнічае ў гэтай кампаніі. Толькі 30% моладзі, якія па крытэрах падыходзяць для вакцынацыі, прайшлі яе на гэты момант.

Больш за тое, у апошнія тыдні 75% новых выпадкаў кавіду прыходзілася на людзей, маладзейшых за 39 год, піша 20 minutes.

Іншыя мясцовыя ўстановы таксама спрабуюць зацікавіць людзей. Яны прапануюць за вакцынацыю цукеркі ці нацыянальныя стравы.

Разам з тым ізраільскі ўрад нядаўна распачаў шэраг інтэнсіўных інфармацыйных кампаній, каб заахвоціць людзей зрабіць прышчэпку.

Інфекцыяністы бачаць сітуацыю так: чым больш людзей будзе вакцынавана, тым хутчэй краіна вернецца да нармальнага жыцця. 

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930