Знайсці
22.02.2021 / 15:40РусŁacБел

22-гадовай жыхарцы Віцебска, якая ўдарыла па міліцэйскім аўто, павінны былі вынесці прысуд. Але суд вырашыў разбірацца далей

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 22 лютага павінен быў вынесці прысуд Юліі Кашаверавай — 22-гадовай былой медсястры дэсантнай брыгады, якую абвінавачваюць у тым, што на вулічным маршы пратэсту ў кастрычніку яна пашкодзіла міліцэйскі бус і сарвала кепку і маску з амапаўца. Аднак суддзя Сяргей Будрэвіч абвясціў, што судовае следства аднаўляецца, піша Tut.by.

Суддзя растлумачыў, што на працэсе паўторна вывучаць адзін з відэазапісаў, а таксама паказанні Юліі Кашаверавай, якія яна дала на папярэднім следстве — «з прычыны істотных супярэчнасцяў».

Юлію Кашавераву абвінавачваюць у злосным хуліганстве (ч.2 арт. На пасяджэнні 19 лютага пракурор Уладзімір Лабацкі запатрабаваў для Юліі 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле звестак следства, 4 кастрычніка дзяўчына ішла ў калоне па горадзе. Каля дома № 74 на Маскоўскім праспекце да пратэстоўцаў пад'ехала міліцыя. Аднаго з мужчын затрымалі. Удзельнікаў шэсця гэта абурыла, яны спрабавалі адбіць чалавека. У адказ сілавікі ўжылі газ з балончыка.

Падчас сутычкі з міліцыяй Кашаверава, як сцвярджае следства, пашкодзіла мікрааўтобус Ford Transit, які належыць УУС аблвыканкама: «Ударыла па ім нагой не менш за тры разы, нанёсшы ўвагнутасць і драпіны, а таксама кінула ўслед драўляную палку».

Міліцыі рэгіёна нанесены ўрон на 841 рубель, заявіў дзяржабвінаваўца. Раней, дарэчы, сілавікі паведамлялі аб 405 рублях шкоды. Гэтую суму сям'я дзяўчыны ўжо кампенсавала.

Акрамя таго, паводле следства, Кашаверава сарвала медыцынскую маску і форменную кепку з камандзіра звяна АМАПа Аляксея Альхімовіча.

Юлія часткова прызнала сябе вінаватай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031