За пікет на 16 паверсе ў сваёй кватэры мінчука арыштавалі на 10 сутак
У Фрунзенскім судзе Мінска сёння прайшло пасяджэнне па справе Сяргея Мураўскага. Бацька траіх непаўналетніх дзяцей прыйшоў у суд па позве.
Пратакол па арт. 23.34 КаАП быў складзены за «пікетаванне з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў» за сцяг на акне, паведамляе spring96.org.
Сам Сяргей на судзе віну не прызнаў, бо лічыць, што 16 паверх — «не самае ўдалае месца для пікетавання». Больш за тое, па яго словах, вокны выходзяць на поле, дарогу і цяпліцы. Само палатно бел-ружова-белае і выкарыстоўваецца ў якасці шторы, бо гэта сонечны бок.
Суддзя Юлія Блізнюк вырашыла, што гэты сцяг — незарэгістраваная сімволіка, а Сяргей Мураўскі з дапамогай яе пікетаваў. У выніку, мінчука асудзілі па арт. 23.34 КаАП на 10 сутак.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 2
У Дуброўне знайшліся сілавікі-экстрасэнсы. Яны «выкрылі» экстрэмісцкі рэпост за тры дні да таго, як ён быў зроблены
 1
Тэлеграм заблакаваў боты ГУР і СБУ Украіны
 2
Кадыраў прызначыў свайго 16-гадовага сына куратарам прыватнага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера