Знайсці
20.02.2021 / 13:39РусŁacБел

Навальны застаецца за кратамі. У сваёй прамове ён звярнуўся да суддзяў, пракурораў і паліцэйскіх

20 лютага прайшла апеляцыя па змене Аляксею Навальнаму ўмоўнага тэрміну на рэальны. Палітыку пакінулі рэальны тэрмін, скараціўшы яго ўсяго на два месяцы. Суд улічыў знаходжанне Навальнага пад хатнім арыштам на працягу 1,5 месяца — з 30 снежня 2014 года па 17 лютага 2015 года. З улікам гэтага часу, а таксама месяца ў следчым ізалятары «Матроская цішыня», Навальнаму застаецца сядзець прыкладна 2 гады і 5 месяцаў.

Што сказаў Навальны ў судзе?

«Я веруючы чалавек, гэта прадмет насмешак у ФБК. Цяпер я вернік, і мне гэта моцна дапамагае ў дзейнасці: менш дылем у маім жыцці, ёсць кніжка, у якой выразна напісана, што трэба рабіць у кожнай сітуацыі. Не заўсёды яе лёгка прытрымлівацца, але я імкнуся.

Не вельмі атрымліваючы асалоду ад тых месцаў, дзе я знаходжуся, не адчуваю шкадавання. Наадварот — я адчуваю задавальненне, што ў нейкі складаны момант я не здрадзіў запаветам.

Безумоўна, для сучаснага чалавека запавет гучыць вельмі напышліва. Пра такіх людзей кажуць, што яны дзіўныя, сядзяць у камерах і спрабуюць сябе чымсьці падбадзёрыць, але яны нікому не патрэбныя. І гэта найважнейшая рэч: і ўлада, і ўся наша сістэма спрабуе сказаць такім людзям «ты адзіночка».

Вось гэтая рэч пра адзіноту вельмі важная — гэта мэта ўлады. Добра з гэтай нагоды сказала адна з выдатных філосафаў Палумна Лаўгуд з «Гары Потэра»: «Важна не адчуваць сябе адзінокім, на месцы Валан-дэ-Морта я б хацела, каб ты адчуваў сябе адзінокім».

Канвой — добрыя хлопцы, але ім забаранілі са мной гаварыць, каб я адчуваў сябе адзінокім. Але я не адчуваю сябе адзінокім. Гэтая канструкцыя здаецца дзіўнаватай, але на самой справе гэта галоўная палітычная ідэя, якая ёсць у Расіі. Ваша чэсць, які самы папулярны лозунг ў Расіі? У чым сіла? Правільна! У праўдзе. І ўся краіна на ўсе лады паўтарае, што сіла ў праўдзе. Нягледзячы на тое, што наша краіна пабудавана на несправядлівасці, што мы пастаянна сутыкаемся з несправядлівасцю. Горшая — гэта несправядлівасць узброеная. Дзясяткі мільёнаў людзей хочуць праўды і рана ці позна гэтага даб'юцца.

Важная рэч, якую хачу сказаць вам, усёй уладзе і людзям: важна не баяцца гэтых людзей. Многія асцерагаюцца — будзе рэвалюцыя. Але падумайце самі, як добра было б жыць без пастаяннай хлусні. Магчымасць не хлусіць — цудоўная сітуацыя. Як было б класна працаваць суддзёй: ніхто табе не тэлефануе, у цябе зарплата вялікая, ты паважаны слуп грамадства і ніхто не можа даць указанне па рашэнні. Ты прыходзіш да ўнукаў і кажаш: я незалежны.

Класна было б быць пракурорам, які і праўда ў сістэме спаборніцтва вядзе гульню, абараняе ці асуджае рэальных зладзеяў. Не думаю, што людзі станавіліся пракурорамі, каб фабрыкаваць справы. Я не веру, што людзі хочуць быць паліцыянтамі, каб на мітынгу раскроіць галаву, канваяваць чувака, хоць ён невінаваты. Ад хлусні адны мінусы, зарплаты нават большай няма. Любы бізнэс у краіне каштуе ў два разы танней, таму што ёсць несправядлівасць і няма судовай сістэмы.

Ніхто не хоча ў ФСБ атручваць апазіцыянера, усе хочуць быць паважанымі людзьмі, лавіць тэрарыстаў і шпіёнаў. І гэта важна — не баяцца людзей, якія дамагаюцца праўды, а можа нават неяк іх падтрымліваць. Не спрыяць хлусні, не рабіць свет горш вакол сябе. Ёсць рызыка ў гэтым, але яна невялікая. Як сказаў іншы «філосаф» сучаснасці Рык Санчэз: «Жыццё — гэта рызыка, але калі ты не рызыкуеш, то ты млявая купка малекул, якая плыве па плыні жыцця».

Апошняе. Кожны другі ліст мне заканчваецца фразай: «Расія будзе свабоднай». Класны лозунг, але чагосьці мне не хапае. Мне недастаткова, каб Расія была свабоднай, хачу, каб яна была багатай, каб нацыянальныя багацці размяркоўваліся па справядлівасці. Хачу, каб была нармальная ахова здароўя, каб мужчыны дажывалі да пенсійнага ўзросту. Цяпер у паловы мужчын гэтага не атрымліваецца зрабіць, ды і ў жанчын не лепш. Я хачу, каб адукацыя было нармальнай. Каб за адну і тую ж працу ў Расіі атрымлівалі заробак як у нармальнай еўрапейскай краіне.

І таму прапаную змяніць лозунг: Расія павінна быць не толькі свабоднай, але і шчаслівай. Расія будзе шчаслівай. У мяне ўсё».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930