Знайсці
18.02.2021 / 08:52РусŁacБел

Сярэдні заробак у Польшчы дасягнуў 1494 даляры

Сярэдні заробак у Польшчы вырас да 5537 злотых (на сёння гэта каля 1236 еўра) з улікам падаткаў і збораў. Гэта на 254 злотых (амаль 57 еўра) больш, чым годам раней, паведамляе «Радыё Польшча».

pixabay.com

Цікава, што эканамісты прагназавалі больш высокі рост заробкаў.

Звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення бяруць пад увагу толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, у якіх працуе не менш за дзесяць супрацоўнікаў. Пад увагу бяруцца выключна супрацоўнікі на штаце.

Варта адзначыць, што ў Польшчы як краіне з малой доляй дзяржаўнага сектара ў эканоміцы і з прыватным сялянскім гаспадараннем на зямлі, акрамя зарплаты, людзі маюць больш даходаў ад бізнэсу і ўласнасці, таму рэальны разрыў між даходамі людзей у Польшчы і Беларусі яшчэ большы.

У пачатку 1990-х Польшча і Беларусь знаходзіліся на аднолькавым узроўні развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031