Знайсці
17.02.2021 / 17:03РусŁacБел

МУС аб масавых ператрусах: Знайшлі нешта «падобнае да пісталета» і нешта «падобнае да наркотыкаў»

МУС пракаментавала ператрусы, якія прайшлі 16 лютага ў праваабаронцаў, прафсаюзных актывістаў і медыя-рэсурсаў «пратэснага толку». Паводле інфармацыі ведамства, мерапрыемствы праводзіліся ва ўсіх абласных цэнтрах краіны ў адпаведнасці з даручэннем СК Беларусі па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

«Падчас следчых дзеянняў канфіскаваныя грошы ў рознай валюце (больш за 80 тысяч даляраў у эквіваленце), дакументы на атрыманне замежных грантаў і сотні квітанцый на аплату штрафаў фізічных асоб і юрыдычных паслуг, пратэсная літаратура і матэрыялы аб формах і метадах процідзеяння супрацоўнікам міліцыі, у тым ліку гвалтоўнага характару. Акрамя таго, выяўленыя дакументы з рэквізітамі для грашовых пераводаў, незарэгістраваная сімволіка (расцяжкі, банеры, сцягі), дакументацыя аб уступленні ў стачкамы, анкеты аб аказанні дапамогі псеўдарэпрэсаваным, літаратура, якая прапагандуе ЛГБТ-каштоўнасці, а таксама сертыфікаты па навучанні ў замежных ВНУ», — гаворыцца ў паведамленні».

Таксама, паводле інфармацыі МУС, сярод канфіскаванага — меркавана наркатычныя рэчывы і прадмет, падобны да пісталета (накіраваны на экспертызу), а таксама офісная тэхніка, ноўтбукі, планшэты, мабільныя тэлефоны, назапашвальнікі інфармацыі, фота- і відэатэхніка, банкаўскія карты, у тым ліку замежных банкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера