Знайсці
12.02.2021 / 11:42РусŁacБел

У выходныя будзе марозна, а на наступным тыдні яшчэ халадней

Пра гэта Tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

13 лютага,у суботу, ноччу і раніцай у многіх раёнах — снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы, па паўднёвым усходзе краіны — моцны снег.

Днём па захадзе і ў цэнтры — невялікі снег, па ўсходзе снег будзе ўмераным, у асобных раёнах завіруха. Галалёдзіца. Моцны парывісты вецер да 15-20 м/с. Ноччу -12…17°С, максімальная днём -7…13°С, па захадзе -2…6°С.

У Мінску, паводле pogoda.by, у Мінску ўначы і раніцай да мінус 14°С, удзень да мінус 10°С.

У нядзелю, 14 лютага, кароткачасовы снег, слабая завіруха.

Уначы ад -5°С па захадзе да -17°С па ўсходзе Беларусі, максімальная днём да мінус -4°С, у заходніх раёнах -1…3°C.

У Мінску ўначы і раніцай да мінус 13°С, удзень да мінус 8°С.

У панядзелак стане халадней. Уначы -13…20°С, пры праясненнях -21…25°С, днём -8…15°С, у Мінску ўначы і раніцай да мінус 19°С. Удзень да мінус 16°С.

У аўторак у Мінску ўначы да мінус 20°С, удзень мінус 7-9°С.

У сераду ў Мінску ўначы і раніцай да мінус 22°С, удзень да мінус 15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031