Знайсці
12.02.2021 / 10:00РусŁacБел

Праваабаронцы Марфе Рабковай выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах. Ёй пагражае да 12 гадоў

spring96.org

Марфе Рабковай выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 285 КК (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй).

Па ч. 3 арт. 130 можа пагражаць да 12 гадоў.

Раней дзяўчыне было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаванне такой дзейнасці), паведамляюць праваабаронцы.

25-гадовая Марфа Рабкова была затрыманая 18 верасня 2020 года. Яна знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску. Сярод яе задач у «Вясне» было шукаць валанцёраў, каардынаваць іх дзейнасць, праводзіць назіранні за мірнымі сходамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031