Знайсці
12.02.2021 / 09:15РусŁacБел

У Беларусі могуць забраць яшчэ і этап Кубка свету па біятлоне ў наступным годзе

У лістападзе 2018 года было вырашана, што адзін з этапаў Кубка свету па біятлоне сезона 2021-2022 можа прайсці ў Раўбічах. Планавалася на 28 лютага — 6 сакавіка, акурат пасля зімовай Алімпіяды ў Пекіне.

Прэсбол

Зараз Міжнародны саюз біятланістаў прысвоіў этапу статус непацверджанага ў сувязі са становішчам у Беларусі. Рашэнне аб правядзенні гэтага этапу будзе прынята не пазней за верасень 2021 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.

Адзначаецца, што выканкам арганізацыі прыме рашэнне не пазней за верасень, зыходзячы з сітуацыі ў краіне і яе перспектыў на той момант.

Раней супраць правядзення этапа Кубка свету ў Мінску выступіў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

У Беларусі ўжо забралі права правядзення ЧС па хакеі і ЧС па сучасным пяцібор'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031