Знайсці
12.02.2021 / 08:45РусŁacБел

ДАІ просіць сёння ўстрымацца ад паездак — снегапады

Сталічная ДАІ з прычыны снегападу просіць аўтаўладальнікаў адмовіцца ад асабістага транспарту і скарыстацца грамадскім!

Фота Надзеі Бужан

ДАІ зазначае, што сёння праз складаныя умовы надвор'я ў горадзе дарожна-камунальныя службы павялічаць колькасць снегаўборачнай тэхнікі, якая будзе ажыццяўляць бесперапынную прыборку праезнай часткі і рухацца без спыненняў.

Адпаведна, па прылеглых вуліцах магчымыя затрымкі ў руху транспарту.

Таксама інспектары рэкамендуюць выбіраць бяспечную хуткасць руху, быць асабліва ўважлівымі на мастах, а таксама на закругленнях, спусках і ўздымах дарог.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031