Знайсці
12.02.2021 / 07:51РусŁacБел

Прэзідэнт Туркменістана прызначыў сына віцэ-прэм'ерам і ўвёў у Раду бяспекі

Таксама 39-гадовы Сердар Бердымухамедаў будзе старшынёй Вышэйшай Кантрольнай палаты краіны.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прызначыў свайго 39-гадовага сына Сердара Бердымухамедава віцэ-прэм'ерам і старшынёй Вышэйшай Кантрольнай палаты краіны (дзяржаўны кантрольны орган па фінансава-эканамічных пытаннях), а таксама ўвёў яго ў склад Дзяржаўнай рады бяспекі Туркменістана, піша РБК.

Для гэтага кіраўнік дзяржавы пашырыў колькасць намеснікаў кіраўнікоў урада. У абавязкі новага віцэ-прэм'ера ўвойдуць цыфравізацыя і ўкараненне інавацыйных тэхналогій у сістэму дзяржаўнага і грамадскага ладу, у ахову здароўя, адукацыю, фінансы і эканоміку.

Раней, з 7 лютага 2020 года, Сердар Бердымухамедаў займаў пасаду міністра прамысловасці і будаўнічай вытворчасці Туркменістана. На вызваленую пасаду міністра прызначаны Баймырат Анамамедаў, які да гэтага займаў пасаду намесніка міністра гэтага ведамства.

Самому Гурбангулы Бердымухамедаву 63 гады, ён займае пасаду прэзідэнта Туркменістана з 2007 года. Перад гэтым на пасадзе з 1991 года знаходзіўся Сапармурат Ніязаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031