Знайсці
12.02.2021 / 01:25РусŁacБел

Ад поспеху да правалу: як Партугалія страціла кантроль над пандэміяй

Партугалія была адной з тых краін, якія хвалілі за яе паспяховую барацьбу з пандэміяй. Аднак цяпер краіна вымушаная звяртацца па міжнародную дапамогу, каб спыніць каранавірус.

Фота Depositphotos.com

Калі кавід распаўсюдзіўся ў Еўропе, Партугалія вызначылася хуткай рэакцыяй на пандэмію, у той час як іншыя краіны марудзілі. Партугальскі ўрад увёў каранцін у сярэдзіне сакавіка, калі ў краіне было зафіксавана ўсяго 112 выпадкаў заражэння і ніводнай смерці ад кавіду.

У выніку першая хваля краіну шчасліва мінула.

Але падчас другой хвалі Партугалія стала краінай з адным з найвышэйшых узроўняў захворвання і смяротнасці ад кавіду на душу насельніцтва. Краіна ў адчаі была вымушаная звярнуцца па дапамогу да Нямеччыны. Па стане на нядзелю ў краіне заставалася ўсяго 7 вольных ложкаў інтэнсіўнай тэрапіі, а ўстановы аховы здароўя цалкам перапоўненыя, піша The Independent.

Нямецкі ўрад згадзіўся накіраваць у Партугалію 27 дактароў, а таксама апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, ложкі для хворых, а пацыенты, якім неабходна інтэнсіўная тэрапія, будуць перавезеныя ў Аўстрыю — еўрапейская салідарнасць.

Партугалія падоўжыла каранцін да сярэдзіны лютага, забараніла міжнародныя паездкі, а прэм’ер-міністр Антоніу Кошта ўзяў на сябе віну за крызіс у краіне.

«Мы перайшлі ад партугальскага цуду да краіны, якая спадзяецца на цуд», — сказаў Мігель Гімараеш (Miguel Guimaraes) з Партугальскай медыцынскай асацыяцыі (the Portuguese Medical Association).

Дык як гэта краіна з 10-мільённым насельніцтвам прайшла шлях ад поспеху на пачатку пандэміі да глыбокага крызісу цяпер? Міністры Партугаліі і эксперты аховы здароўя сцвярджаюць, што гэтаму паспрыяла некалькі фактараў, сярод якіх паслабленне абмежаванняў на Каляды, рэзкае пахаладанне, падманлівае адчуванне таго, што пандэміі хутка прыйдзе канец, бо пачалі з’яўляцца вакцыны, а таксама новыя штамы віруса, якія хутка распаўсюдзіліся ў краіне.

Усяго ў Партугаліі ад кавіду памерлі 12 179 чалавек, а агулам было зафіксавана 711 018 выпадкаў заражэння.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031