Знайсці
09.02.2021 / 22:21РусŁacБел

У Гомелі міліцыя прыйшла да валанцёркі — шматдзетнай маці, яе сын затрыманы

У Гомлі міліцыя прыйшла да Тацьцяны Максімавай. У яе пяць дзяцей. Малодшым двайнятам — па паўтара году. Тацьцяна займаецца дапамогай арыштаваным і сем'ям палітычных зьняволеных, піша «Свабода».

З чым зьвязаны візыт міліцыянтаў — невядома. Тацьцяна пасьпела паведаміць, што да яе прыйшла міліцыя, і сувязь зьнікла. На вуліцы быў затрыманы яе старэйшы 18-гадовы сын.

Сёньня ў Гомлі таксама затрымалі актывістку Насту. Яна некалькі дзён хавалася ад міліцыі ў жыхара Гомеля Руслана Сасыкбаева. «Сёньня вечарам прыйшла міліцыя з вобшукам, на які даў санкцыю пракурор. Мне патлумачылі, што нібыта на тэлеграм-канале «Флагшток» зьявіліся нейкія здымкі некага з бел-чырвона-белым сьцягам. У мяне забралі стары ноўтбук, тэлефон. І затрымалі Насту, якая была ў нас дома. Яе падазраюць у адміністраваньні нейкага тэлеграм-чату», — распавёў Руслан Сасыкбаеў.

Празь міліцэйскі перасьлед увосень была вымушаная зьехаць за мяжу ягоная жонка — валянтэрка Наста Сасыкбаева. Яна зьехала разам з 10-гадовым сынам.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031