Знайсці
05.02.2021 / 13:08РусŁacБел

Адна маска добра, а дзве лепш. Дактары ўдакладнілі рэкамендацыі па прафілактыцы кавіду

Шматлікія даследаванні як заходніх, так і кітайскіх эпідэміёлагаў выявілі, што маскі дапамагаюць абараніць як сябе, так і людзей вакол ад заражэння. Але медыкі трохі ўдакладнілі рэкамендацыі па нашэнні масак на аснове назапашаных ведаў пра кавід. Вось што трэба ведаць.

Фота Надзеі Бужан. 

Эксперты рэкамендуюць пры патрэбе лепш абараніць сябе насіць дзве маскі адначасова. Гэта забяспечвае больш надзейную ахову ад часціц з вірусам, дзякуючы двум слаям. Акрамя гэтага, дзве маскі больш шчыльна прылягаюць да твару і тым самым змяншаюць колькасць зазораў, піша выданне The Wall Street Journal.

Найлепшы шлях зрабіць двайную маску — пад маску з тканіны надзець хірургічную маску. Маска з тканіны таксама можа дапамагчы, калі яе выкарыстоўваць з рэспіраторнай маскай KF94.

Другая маска, як правіла, не патрэбна пры нашэнні рэспіраторнай маскі N95 або яе эквіваленту KN95, якія абараняюць як мінімум ад 95% часціц.

Палепшыць ахову таксама дапамагае фільтр, які надзяваецца на рот і нос. Аднак калі фільтр пакрывае замалую плошчу твару, яго карысць змяншаецца. Варта памятаць, што фільтры неабходна замяняць, калі там збіраецца вільгаць і бруд. Эксперты раяць насіць маскі, пашытыя адразу з фільтрам.

Усё больш дактароў рэкамендуюць насіць рэспіраторную маску N95, прызначаную перш за ўсё для медыцынскіх работнікаў. Эксперты сцвярджаюць, што гэты тып масак дапамагае тым, хто працуе ў закрытых памяшканнях і кантактуе з вялікай колькасцю людзей. Блізкі варыянт N95 — маска KF94, якую можна замовіць у інтэрнэце.

Вялікі недахоп хірургічных масак заключаецца ў тым, што яны прылягаюць недастаткова шчыльна да твару, тым самым могуць прапускаць заразныя часціцы. Менавіта таму з хірургічнай маскай варта насіць яшчэ адну з тканіны.

Каб зразумець, ці правільна маска размяшчаецца на твары, паспрабуйце ўдыхнуць — маска разам з патокам паветра павінна прыціснуцца да твару. Варта глядзець, каб не было ніякіх зазораў з бакоў маскі ці рэспіратара. Калі акуляры запацяваюць, то паветра прасочваецца з верхняй часткі маскі ці рэспіратара, чаго быць не павінна.

Яшчэ адзін тэст на правільнае нашэнне маскі ці рэспіратара: варта стаць перад люстэркам і выдыхнуць з усёй сілы. Калі вы мігнулі, то верагодна, што паветра, якое прасочваецца з маскі, трапіла на павекі. А гэта значыць, што маска няшчыльна прылягае да твару.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера