Знайсці
04.02.2021 / 08:52РусŁacБел

У М'янме пасля дзяржперавароту заблакавалі Facebook

Ваенны ўрад М'янмы загадаў інтэрнэт-правайдэрам часова заблакаваць доступ да Facebook на фоне пратэстаў праз некалькі дзён пасля дзяржаўнага перавароту, перадае Bloomberg.

Міністэрства транспарту і камунікацый М'янмы даручыла да 7 лютага ўвесці блакаванне Facebook і яго сэрвісаў, каб захаваць «стабільнасць» у краіне.

Пра Facebook вядома, што «у цяперашні час доступ у сацсетку для некаторых людзей закрыты», паведаміла агенцтву прадстаўнік кампаніі.

«Мы настойліва заклікаем улады аднавіць сувязь, каб людзі ў М'янме маглі кантактаваць з сваімі сем'ямі і сябрамі і мець доступ да важнай інфармацыі», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Facebook.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031