Знайсці
03.02.2021 / 11:22РусŁacБел

«Выносіў смецце». Затрыманы і асуджаны на 20 сутак экс-дацэнт БДУІР, які сышоў у ІТ

Увечары аўторак у ЖК «Магістр» затрымалі чатырох чалавек. Двух непаўналетніх хлопцаў пазней адпусцілі. Сярод затрыманых — былы дацэнт кафедры інфармацыйных радыётэхналогій БДУІР Аляксей Рак, піша dev.by.

bsuir.by

Затрыманне свайго былога калегі пацвердзілі выкладчыкі ВНУ. Але падрабязнасці паведаміць не змаглі — «самі спрабуем даведацца». На кафедры ІРТ сказалі, што Аляксей Рак звольніўся з БДУІР у канцы снежня. Цяпер працуе ў ІТ-кампаніі — займаецца распрацоўкай пад Android.

Родныя Аляксея распавядаюць, што ён выйшаў на двор з пакетам смецця, сустрэў знаёмых і спыніўся паразмаўляць. Затым у дваровы чат выклалі відэа, як экс-выкладчыка і яшчэ траіх хлопцаў сілавікі забралі ў бус — так і даведаліся пра затрыманне Аляксея. Хутка сабралі цёплыя рэчы, кінуліся ў РУУС. Там спачатку не хацелі прымаць перадачу, але з другога разу ўзялі.

У выніку на Аляксея склалі два пратаколы: па арт.23.34 і арт.23.4 КоАП.

Суддзя Першамайскага раёна Анастасія Ляйкоўская адправіла Аляксея адбываць 20-сутачны арышт. 

У яго гэта ўжо другое затрыманне — у мінулы раз былы выкладчык правёў 8 сутак у Жодзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031