Школа і дзіцячы сад у Фрунзенскім раёне застануцца ў сераду без ацяплення
Школа і дзіцячы садок у Фрунзенскім раёне заўтра застануцца без ацяплення. Для дзяцей будуць працаваць дзяжурныя групы, паведамілі ў Мінскім гарвыканкаме.
Ацяплення 27 студзеня не будзе ў сярэдняй школе №12 на вул. Скрыпнікава, 38 і ў дзіцячым садку №17 на вул. Адзінцова, 117.
Бацькоў тых дзяцей, якія ходзяць у гэтыя школу і сад, папярэдзілі, што па магчымасці дзяцей лепш пакінуць дома.
Школьныя заняткі будуць праводзіцца ў гімназіі №31 (вул. Мазурава, 6), дашкалят прымуць у дзіцячых садках №75 (вул. Лабанка, 44) і №149 (вул. Лабанка, 46). Усе дзеці, нягледзячы на змену месца дыслакацыі, застануцца пад наглядам педагогаў. Урокі, якія не ўдасца правесці заўтра, не згараць: іх размяркуюць на астатнія дні тыдня.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 13
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера