Знайсці
26.01.2021 / 17:21РусŁacБел

Магілёўца будуць судзіць за вывешаны на балконе сцяг

У сераду, 27 студзеня, у судзе Ленінскага раёна Магілёва разгледзяць справу Аляксея Барысава паводле арт 23.34 КаАП за вывешаны на балконе бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Mayday».

6 снежня да Барысава ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Сілавікі сцвярджалі, што фармальнай прычынай стала скарга суседзяў. Тыя ўбачылі на балконе Барысава нацыянальны сцяг і паведамілі ў міліцыю.

У кватэры актывіста правялі агляд, канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, тэлефон, два бел-чырвона-белыя сцягі, улёткі з перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, паштоўкі і плакаты з ёй. Агляд праводзіў, у тым ліку, асабіста начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Магілёва Цімур Пахоменка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031