Знайсці
25.01.2021 / 15:14РусŁacБел

У Бабруйску ў ізалятары асудзілі затрыманых у пятніцу актывістаў. Два чалавекі падазраваныя па крымінальнай справе

Пасля абеду ў панядзелак у Бабруйску адбыліся суды над затрыманымі ў пятніцу актывістамі. Яны прайшлі проста ў ІЧУ, куды прыехалі суддзі.

Алена Стрыгунова пасля суда

Яўген Габралян атрымаў 12 сутак. Дзмітрый Косцін, Іван Манько, Дзмітрый Шашко — па 10 сутак. Ірына Сурыгіна, Сяргей Бяляеў, Кацярына Барадаева — па 3 сутак. Алене Стрыгуновай далі штраф у 10 базавых (290 рублёў). Па яе словах, яна таксама праходзіць сведкай па крымінальнай справе па абразе супрацоўнікаў міліцыі, піша Tut.by.

Справу Андрэя Сініцы адправілі на дапрацоўку. Ён пакуль на свабодзе.

Дактары Дзмітрый і Юлія Яскевічы прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе. Яе падрабязнасці не вядомыя. Дзе затрыманыя — пакуль таксама ніхто не ведае. Муж і жонка выхоўваюць 4-гадовую дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930