SpaceX запусціла ракету з рэкорднай колькасцю спадарожнікаў
Кампанія SpaceX запусціла ракету-носьбіт Falcon са 143 спадарожнікамі, усталяваўшы новы сусветны рэкорд па колькасці спадарожнікаў, запушчаных адной ракетай. Пра гэта паведамляе CNN.
SpaceX / Youtube
Папярэдні рэкорд зарэгістравалі ў 2017 годзе. Тады касмічнае агенцтва Індыі змагло паспяхова запусціць ракету са 104 спадарожнікамі.
Місія SpaceX атрымала назву Transporter-1. Сярод спадарожнікаў, выведзеных на арбіту, дзесяць прызначаюцца для глабальнай сеткі Starlink. SpaceX разгортвае яе, каб забяспечыць інтэрнэтам цяжкадаступныя месцы Зямлі. Астатнія спадарожнікі будуць працаваць для патрэб розных кліентаў, уключаючы фінскую кампанію ICEYE, яна распрацоўвае сістэмы маніторынгу небяспечных лядовых аб'ектаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 12
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 3
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 4
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера