Знайсці
21.01.2021 / 13:17РусŁacБел

Гарадзенца Сяргея Рымшу асудзілі на 3,5 года калоніі. Суд палічыў, што ён кінуў камень у машыну з сілавікамі

Суд Ленінскага раёна Гродна вынес вырак Сяргею Рымшу. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 і 364. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

spring96.org

Таксама з яго спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама, паведамляе spring96.org.

Справу разгледзеў суддзя Юрый Казакевіч. Дзяржаўны абвінаваўца — Мікіта Мыслівец.

З судовых матэрыялаў было вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гродна 9 жніўня ў 23:15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 

У якасці пацярпелых выступілі шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў для Рымшы пазбаўленне волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса тэрмінам на 4 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031