Знайсці
15.01.2021 / 15:12РусŁacБел

МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў

Намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч пракаментаваў затрыманне 12 студзеня медыяменеджара Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыны Ірыны Злобінай.

Міліцыя апублікавала аўдыя допыту Аляксандрава. Той прызнаецца, што дапамагаў фонду BYHELP і з атрыманых грошай аплаціў каля 250 штрафаў дэманстрантаў.

Міліцыя трактуе гэта яе «фінансаванне пратэснай дзейнасці».

Адзначаецца, што грошы пакідаліся ў схованках, адкуль Аляксандраў узяў больш за 100 тысяч даляраў ЗША і еўра.

Сувязь з журналістам і медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай прапала днём у аўторак, 12 студзеня. Толькі на наступныя суткі высветлілася, што Аляксандраў знаходзіцца ў статусе падазраванага, а затрыманы «ў сувязі з высвятленнем дачынення да дзеянняў у Мінску, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ірына знаходзілася на Акрэсціна.

У чацвер, 14 студзеня, у офісе БелаПАН, намеснікам гендырэктара якога ў 2015-2018 гг. быў Аляксандраў, прайшоў вобшук, былі канфіскаваныя вінчэстары.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031