Знайсці
13.01.2021 / 16:57РусŁacБел

У Светлагорску людзі пастаялі ля помніка са свечкамі ў памяць Бандарэнкі, а цяпер атрымліваюць суткі і штрафы

13 лістапада мінулага года некалькі жыхароў Светлагорска сабраліся каля помніка «Жалобны звон», каб ушанаваць памяць загінулага ў Мінску Рамана Бандарэнкі. Тады яны запалілі знічы, якія паставілі ля помніка, прамовілі некалькі жалобных прамоў. У апошнія дні перад сканчэннем тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці у раённым судзе аўрал — тэрмінова судзяць удзельнікаў нібыта несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, піша Палеская вясна.

6 студзеня а 21-й гадзіне з дому міліцыянты забралі Алену Навумовіч. Тады яе пратрымалі ў РАУС 3 гадзіны 20 хвілін і вызвалілі, уручыўшы позву з’явіцца ў РАУС на 11 студзеня. 11 студзеня яе адразу з РАУС завезлі ў суд. Там суддзя Уладзімір Сцяпанаў прысудзіў Алене штраф памерам 20 базавых велічынь.

12 студзеня ў судзе Светлагорскага раёна вынеслі ажно тры прысуды. Анатолю Кнігу суддзя Уладзімір Сцяпанаў прысудзіў 15 сутак арышту. Наталлю Найдзёнік гэты ж суддзя Уладзімір Сцяпанаў аштрафаваў на 15 базавых велічынь, а Валерыя Найдзёніка той самы суддзя Уладзімір Сцяпанаў пастанавіў зняволіць на 9 сутак. Пакуль прысуды не набылі законнай сілы, Анатоль Кніга і Валерый Найдзёнік засталіся на волі. 

Усе рэпрэсаваныя былі прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031