Знайсці
13.01.2021 / 10:18РусŁacБел

Першы энергаблок БелАЭС вывелі на 100-працэнтную магутнасць

Першы энергаблок Беларускай АЭС выведзены на 100-працэнтную магутнасць. Пра гэта паведамляе ў сераду прэс-служба Мінэнерга Беларусі, піша ТАСС.

«12 студзеня ў 19:57 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выведзены на намінальны ўзровень магутнасці, — гаворыцца ў паведамленні. — Цеплавая магутнасць блока складае 3200 МВт, электрычная магутнасць — 1170 МВт. На гэтым узроўні магутнасці на энергаблоку ў адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаванні».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031