Знайсці
13.01.2021 / 09:46РусŁacБел

Цягам трох дзён маразы ўзмоцняцца да -20

13 студзеня ў Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 0..-6°С, ноччу пры праясненнях да -8°С. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, днём істотна не зменіцца.

14 студзеня ўмовы надвор'я будзе фарміраваць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе і маларухомы франтальны раздзел. Часам снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны.

Тэмпература паветра на працягу сутак -7..-13°С, у паўднёва-заходніх раёнах -3..-6°С; у начныя гадзіны пераважна на паўночным усходзе краіны месцамі паветра будзе астываць да -14..-15°С.

15 студзеня Беларусь апынецца ў халоднай няўстойлівай паветранай масе арктычнага паходжання. На большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны, умераны.

Тэмпература паветра на працягу сутак -13..-20°С, на паўднёвым захадзе -10..-12°С; ноччу ў асобных раёнах на паўночным усходзе да -22°С.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031