Знайсці
27.11.2020 / 10:31РусŁacБел

Telegram-чат Зялёнага Луга перайшоў пад кіраванне чужых людзей

Сёння, 27 лістапада, чат сталічнага мікрараёна Зялёны Луг перайшоў пад кіраванне невядомых, якія змянілі аватарку на чырвона-зялёны сцяг (гэта адна з галоўных прыкмет, што адміністраванне — у руках чужых людзей), піша Tut.by.

Некаторы час ён увогуле называўся «Любімую не аддаюць!», што з'яўляецца цытатай з выступлення Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з песні беларускіх і расійскіх выканаўцаў.

Акрамя таго, там з'явіўся рэпост з Telegram-канала, дзе выкладваюць асабістыя звесткі ўдзельнікаў дамавых чатаў.

Што рабіць, калі вы раптам выявілі сябе або блізкага чалавека ў такім спісе, пісалі тут (нагадаем, што адказнасць за выдаванне інфармацыі аб асабістым жыцці чалавека прадугледжваецца арт. 179 КК РБ «Незаконныя збіранне альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці»).

Замест скампраметаванага чата быў створаны рэзервовы канал @ZeLugMinsk.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031