Знайсці
20.11.2020 / 19:21РусŁacБел

Сотні мінскіх школьнікаў звярнуліся па дапамогу з-за атручанай шаўрмы. 16 дзяцей шпіталізавалі

У Мінску з прыкметамі харчовага атручэння шпіталізавалі 16 вучняў сярэдняй школы №61, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

На 18:45 у дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізавалі 16 вучняў мінскай школы №61.

Па медыцынскую дапамогу звярнулася ўжо каля 280 школьнікаў.

Сітуацыя знаходзіцца на кантролі старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі, в. а. міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча і мэра Мінска Уладзіміра Кухарава. Створана спецыяльная камісія, якая высвятляе прычыны здарэння.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031