Знайсці
09.11.2020 / 01:10РусŁacБел

Затрыманыя вядучы «Калыханкі», Міс Беларусь і алімпійскі прызёр па лёгкай атлетыцы. Агулам больш за 1050 затрыманых

Нядзеля ў Мінску зноў стала днём масавага затрымання палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Па стане на 01.00 ночы вядома ўжо 1051 прозвішча (гэта няпоўны спіс).

Учора, у суботу, затрымалі яшчэ 116.

У суботу АМАП, у прыватнасці, каля 1-й клінічнай бальніцы затрымаў 60 медыкаў.

Сярод затрыманых у нядзелю — нямала зорак.

Проста з машыны выцягнулі прызёра Алімпійскіх гульняў, лёгкаатлета-дзесяціборца Андрэя Краўчанку.

Разам з ім схапілі вядомага кікбаксёра Івана Ганіна.

І Краўчанка, і Ганін бралі актыўны ўдзел у Свабодным аб'яднанні спартоўцаў, што злучыла сотні прыхільнікаў перамен.

На плошчы Свабоды была затрыманая Міс Беларусь 2008 года Вольга Хіжынкова.

У спісах затрыманых знайшоўся і 56-гадовы акцёр Аляксандр Ждановіч, вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядоўца «Калыханкі».

Быў затрыманы і Аляксандр Жлутка, адзіны на Беларусь спецыяліст па сераднявечнай лаціне, 66-гадовы кандыдат філалагічных навук, які працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук.

Жыхары Мінска посцяць і дасылаюць у СМІ кадры затрыманняў і аблаў на самых розных вуліцах Мінска, а таксама ў гандлёвых цэнтрах. Вось некаторыя з момантаў нядзелі.

Удзень затрыманні адбываліся на праспектах Пераможцаў, Машэрава, Пушкіна, плошчах Свабоды і перад Операй, вуліцах Багдановіча, Няміга, Цнянская, Кальварыйская, Ракаўская, Раманаўская Слабада, Прытыцкага, Старажоўская, Мельнікайце, Леніна, Гвардзейская, Янкі Купалы, Алаізы Пашкевіч, Камуністычнай.

Увечары затрыманні і пагоні адбываліся на Каменнай Горцы і ў Серабранцы, у Сухараве каля Максімуса, ля метро Пушкінская і Спартыўная, каля дома на праспекце Дзяржынскага, 122, а таксама ва Уруччы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031