Знайсці
25.09.2020 / 15:533РусŁacБел

У Гомелі трэція суткі на вышцы вісіць нацыянальны сцяг ФОТА

У Гомелі ў 104-ым мікрараёне на вышцы сотавай сувязі ўжо трэція суткі вісіць бел-чырвона-белы сцяг, паведамляюць «Моцныя навіны».

Ёсць там і іншыя сляды арт-партызанінгу. Так, напрыклад, на дарозе ўжо трэці раз з'яўляюцца намаляваныя сцягі, а сёння раніцай мясцовыя жыхары звярнулі ўвагу на надпіс «Жыве Беларусь».

Нагадаем, некалькі дзён таму, раніцай 23 верасня, гамяльчане заўважылі ў 104-м мікрараёне вялікі бел-чырвона-белы сцяг, замацаваны паміж дрэвамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930