Знайсці
25.09.2020 / 12:57РусŁacБел

Прэм'ер Галоўчанка: Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску Захаду для Беларусі важная падтрымка Расіі

Беларусі важная падтрымка Расіі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага вонкавага ціску з боку Захаду пасля прэзідэнцкіх выбараў, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам у Мінску ў пятніцу, піша Інтэрфакс.

«Пасля даты выбараў прэзідэнта мы сутыкаліся з беспрэцэдэнтным ціскам на нашу рэспубліку з боку Захаду. Не спыняюцца да гэтага часу, хай ужо вастрыня сціхла, спробы ўмяшання ў нашы справы з мэтай разгойдвання сітуацыі і праціскання патрэбнага для кагосьці выніку, што абсалютна не адпавядае выбару народа, які яго зрабіў», — сказаў Галоўчанка.

Ён адзначыў, што Расіі, у прынцыпе, знаёмая такая лінія паводзін (у адносінах да яе).

«Для нас у гэты момант, вядома, вельмі важная сяброўская падтрымка, якую мы бачым з боку нашага найбліжэйшага хаўрусніка - Расійскай Федэрацыі. І гэта высока цэнім», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Галоўчанка звярнуў увагу, што пэўная палітычная «турбулентнасць» супала з інтэнсіфікацыяй кантактаў Беларусі і Расіі на ўсіх узроўнях. Ён нагадаў, што падчас сустрэчы ў Сочы прэзідэнты дзвюх краін выказалі «абсалютна салідарнае меркаванне аб неабходнасці інтэнсіфікацыі кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў і канкрэтных суб'ектаў гаспадарання». «Таму мы ваш прыезд у кантэксце гэтага даручэння разглядаем», — заўважыў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031