Знайсці
19.09.2020 / 12:137РусŁacБел

На беларуска-расійскіх манеўрах пад Брэстам задзейнічалі верталёты і артылерыю

Расійскія і беларускія падраздзяленні на палігоне «Брэсцкі» недалёка ад мяжы з Польшчай ужылі верталёты і артылерыю для знішчэння ўмоўных баевікоў, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінабароны РФ.

«Падчас практычных сумесных дзеянняў адпрацоўваліся пытанні блакавання населенага пункта, пераследу груп умоўных тэрарыстаў, якія вырваліся з раёна блакіравання і знішчэнне умоўных незаконных узброеных фарміраванняў з этапам баявой стральбы і нанясеннем удараў армейскай авіяцыяй і артылерыяй», — гаворыцца ў паведамленні.

Расія накіравала на вучэнні ў Беларусь каля 300 ваеннаслужачых і каля 70 адзінак тэхнікі элітнага дэсантна-штурмавога палка Пскоўскай дывізіі ВДВ.

Ад Беларусі ўдзельнічаюць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый.

«Вучэнне праводзіцца па контртэрарыстычнай тэматыцы і не накіравана супраць іншых краін», — заявілі ў Мінабароны РФ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031