Знайсці
10.09.2020 / 07:5211РусŁacБел

39% расіян, праінфармаваных пра беларускія пратэсты, ухваляюць дзеянні Лукашэнкі

Больш за траціну грамадзян Расіі (39%) з тых, хто цікавіцца падзеямі ў Беларусі, ухваляюць дзеянні Лукашэнкі ў дачыненні да пратэстоўцаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Фонду «Грамадская думка» (ФОМ), піша rbc.ru.

Больш за палову (55%) з іх — старэйшыя за 60 гадоў.

Процілеглага меркавання прытрымліваецца 21% апытаных. Сярод іх кожны трэці (34%) — ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Яшчэ 27% расіянаў, праінфармаваных аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, не змаглі адказаць на гэтае пытанне.

У даследаванні гаворыцца, што пра беларускія пратэсты ведаюць 87% рэспандэнтаў. З іх 30% добра дасведчаныя па гэтай тэме, 57% апытаных ведаюць пра сітуацыю ў агульных рысах, яшчэ 13% — упершыню пачулі пра гэта.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031