Знайсці
07.09.2020 / 10:357РусŁacБел

Тадэвуш Кандрусевіч: Грамадзяне адной Бацькаўшчыны, якая з’яўляецца нашай сям’ёй, паднялі руку адно на аднаго

Пра гэта гаворыцца ў прывітанні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, дасланым ім удзельнікам фэсту Маці Божай Бялыніцкай, піша catholic.by. Нагадаем, што кіраўніка беларускіх католікаў не пусцілі назад у Беларусь з Польшчы 31 жніўня. 

«…Сучасны крызіс ужо прывёў да адкрытага супрацьстаяння розных палітычных і грамадскіх пазіцый на вуліцах і плошчах нашых гарадоў. Грамадзяне адной Бацькаўшчыны, якая з’яўляецца нашай сям’ёй, паднялі руку адно на аднаго. У выніку мы сталі сведкамі насілля: пралілася кроў, з’явіліся параненыя з абодвух бакоў, тысячы людзей былі зняволены, шмат пакалечаных.

Грамадства падзялілася. Праяўляецца нянавісць і пагрозы адных супраць другіх, што не адпавядае хрысціянскаму прынцыпу быць справядлівымі ў міласэрнасці. Нам усім сёння патрэбны дух пакаяння і прабачэння.

Мір у свеце распачынаецца з міру ў сэрцы чалавека. Без гэтага немагчыма адрадзіць мір і давер адзін да аднаго ў нашым грамадстве, каб будаваць яго шчаслівую будучыню.

Загояцца фізічныя раны, але колькі часу спатрэбіцца для таго, каб залячыць духоўныя! Таму сёння папросім Маці Божую Бялыніцую, каб выпрасіла ўсім нам ласку вяртання да міру ў нашых сэрцах як умовы ўсталявання міру і згоды ў грамадстве.

Сардэчна дзякую за вашыя малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння сацыялна-палітычнага крызісу ў нашай краіне і малітвы ў інтэнцыі майго хутчэйшага вяртання на Радзіму. Я адчуваю вашу маральную падтрымку і салідарнасць. Такім чынам, знаходзячыся далёка адно ад аднаго, мы ў той жа час дзякуючы веры і прыналежнасці да Касцёла застаемся разам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031