Знайсці
04.09.2020 / 15:574РусŁacБел

17-гадовы Цімур, якога ўчора дапытвалі пасля комы, зноў апынуўся ў рэанімацыі. Пад канвоем

Як стала вядома «Нашай Ніве», 17-гадовага Цімура М. перавялі ў рэанімацыю.

«Учора пасля допыту ў Следчым камітэце ў Цімура здарыўся посттраўматычны прыступ. Цяпер ён знаходзіцца ў 2-й гарадской клінічнай бальніцы ў рэанімацыі пад канвоем. Яго стан цяпер невядомы», — расказала «Нашай Ніве» крыніца.

Нагадаем, хлопец ляжаў у рэанімацыі 3-й дзіцячай бальніцы Мінска, куды трапіў 13 жніўня.

Хлопец знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме, яго даставілі ў бальніцу з аддзялення міліцыі з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцяў, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй.

КВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031