Знайсці
02.09.2020 / 16:21РусŁacБел

Магілёўскага актывіста, які заклікаў у школе педагогаў пакаяцца, асудзілі на 20 сутак

На 20 сутак арышту пакаралі ў Магілёве аднаго зь лідэраў мясцовых пратэстаў Валадара Цурпанава, паведамляе «Радыё Свабода».

Прычына — нібыта дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне службовай асобе.

1 верасьня ён прыйшоў на лінейку ў 43-ю магілёўскую школу і заклікаў пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, прызнаць факты фальсыфікацыі выбараў ды «пакаяцца, стаўшы на калені». Актывіст зьвяртаўся да «45 пэдагогаў гэтай школы, якія працавалі ў трох участковых камісіях, што месьціліся ў навучальнай установе».

Валадара Цурпанава затрымалі прысутныя на ўрачыстасьці міліцыянты і даставілі ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі. Да суду яго трымалі ў ізалятары. У камэнтары абласной міліцыі дзеяньні актывіста назвалі спробай «сарваць урачыстую лінейку».

Судзьдзя Тацяна Міхайлава пазбавіла абвінавачанага права ўдзельнічаць у працэсе праз онлайн-трансьляцыю, бо ён быў супраць таго, каб працэс вёўся на расейскай мове, і патрабаваў перакладчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера