Знайсці
02.09.2020 / 07:5111РусŁacБел

Лукашэнка: Латушка перайшоў чырвоную лінію

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, былы міністр культуры і дыпламат Павел Латушка «перайшоў чырвоную лінію».

«Па законе ён адкажа», — сказаў Лукашэнка падчас гутаркі з журналістамі ў Баранавічах.

Лукашэнка дадаў, што дапамагаў Латушку ўладкоўвацца на высокія дзяржаўныя пасады, а той «пабачыў, што ўлада хіліцца», і вырашыў перабегчы.

Пасля далучэння Латушкі да Каардынацыйнай рады на яго ціснуць псіхалагічна: дом у Ждановічах уначы закідалі фарбай, сочаць невядомыя ў масках.

Латушка не выключаў магчымасць затрымання, але пэўны, што ніякіх законаў не парушыў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031