Знайсці
15.08.2020 / 12:1321РусŁacБел

Лукашэнка пра апошнія падзеі ў Мінску: Трэба звязацца з Пуціным

Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску выказаўся на тэму апошніх падзей, піша БелТА.

«Мы бачым, што адбываецца. Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. Мы вельмі добра гэта бачым. І потым, мы ж метадычкі чыталі каляровых рэвалюцый. Больш за тое, да метадычкі каляровых рэвалюцый (гэта асаблівасць, пра гэта мы будзем казаць сёння ў Мінабароны ў Цэнтры стратэгічнага кіравання) ужо з'явіліся элементы знешняга ўмяшання», — заявіў ён.

«Гэта значыць тое, што я казаў, — фактычна па сцэнары разгортваецца агрэсія супраць Беларусі. Трэба звязацца з Пуціным, прэзідэнтам Расіі, каб я мог з ім перамовіцца цяпер. Таму што гэта ўжо пагроза не толькі Беларусі. Ведаеце, некаторыя расіяне, я гляджу, там занадта разумныя, пачынаюць крычаць: вось, Беларусь, так, не гэтак… Я хачу сказаць, што абарона сёння Беларусі — гэта не менш, чым абарона ўсёй нашай прасторы, Саюзнай дзяржавы, і прыклад іншым. Калі беларусы не вытрымаюць, пакоціцца гэтая хваля туды. Таму за нас так ўчапіліся», — падкрэсліў ён.

«Гэтыя, якія блукаюць па вуліцах, яны ж гэтага ў большасці сваёй не разумеюць. Гэта разумеюць тыя, хто каардынуе і накіроўвае. І вы бачыце — часам працуюць прафесійна: пастановачныя кадры, фэйкі.

У мяне, аказваецца, ужо знайшлі ў Маскве нейкі дом. Я зараз публічна хачу сказаць: знайшлі — забярыце яго. У мяне ў Беларусі ўласнасці няма, акрамя рэзідэнцыі афіцыйнай, дзе я жыву ў вёсцы. Не, вось гэтыя пачынаюць фэйкі.

Аказваецца, я ўжо з краіны з'ехаў пазаўчора, аказваецца, я не тое памёр, не тое захварэў. І гэта ўсё круціцца. Для чаго? Каб у народа стварыць вось гэты агідненькі настрой. Не атрымаецца.

Мы гэтага дапусціць не павінны», — заявіў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031