Знайсці
04.08.2020 / 14:1717РусŁacБел

«Выхавалі новае свабоднае пакаленне, якое нас цяпер і папракае». Лукашэнка — аб звароце выпускнікоў Ліцэя БДУ

Фота Вадзіма Заміроўскага

Падчас паслання да беларускага народа і парламента Аляксандр Лукашэнка ўспомніў гісторыю пра выпускнікоў Ліцэя БДУ, піша Tut.by. Раней больш за 1800 выпуснікаў Ліцэя падпісалі адкрыты зварот за сумленныя выбары.

«Мы самі стварылі краіну, дзе голас моладзі чутны, як ніколі, у тым ліку голас групы тых жа выпускнікоў Ліцэя БДУ, якому ў свой час былі дадзеныя ўнікальныя прэферэнцыі з боку дзяржавы, мною былі дадзеныя, вось гэтымі рукамі створаныя. Пабудаваны новы, абсталяваны па найвышэйшым класе, будынак у цэнтры горада, сабраныя вядучыя спецыялісты і выкладчыкі, адладжаная сістэма паступлення, дзе вырашаюць не сувязі і магчымасць прывілеяванай падрыхтоўкі, а веды і старанні абітурыентаў. У такіх установах мы і выхавалі новае свабоднае пакаленне, якое нас цяпер і папракае. Гэта падобна адносінам дзяцей і бацькоў, калі ў нейкі момант дзіця кажа, што стаміўся ад апекі і што наогул не моцна прасіў пра яго клапаціцца. На шчасце, амаль заўсёды, заўсёды прыходзіць момант, калі дзіця вяртаецца і кажа бацькам «дзякуй». Але для гэтага важна, каб сыходзячы ў дарослае жыццё, ён не спальваў бацькоўскі дом, каб потым было куды вярнуцца і не галасіць на папялішчы», — сказаў Лукашэнка.

«Не патрабуем нічога, акрамя выканання Канстытуцыі». Зварот выпускнікоў Ліцэя БДУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031