Выданні пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі ў «Акадэмкнізе»
Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).
Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці: зб. арт. уклад. С. А. Траццяк; рэдкал.: A. А. Каваленя [і інш.].
У артыкулах зборніка аналізуюцца розныя аспекты рэвалюцыйных падзей 1917—1925 гг. і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое зрабіла велізарны ўплыў на хаду і характар працэсу станаўлення нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці ў XX ст. Большая частка матэрыялаў уводзіцца ў навуковы ўжытак упершыню.
Выданне разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Беларуская Народная Рэспубліка — крок да незалежнасці: да 100-годдзя абвяшчэння: гістарычны нарыс. А. А. Каваленя [і інш.]
Выданне адлюстроўвае складаны і супярэчлівы працэс афармлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, навучэнцаў і студэнтаў.
Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648