Знайсці
20.05.2020 / 16:536РусŁacБел

Бабарыка: Калі за выказванне палітычнага пратэсту атрымліваеш дубінкай па спіне, гэта не нармальна

«Назавіце мне хоць адно палітычнае забойства ў Еўропе з 2000 года? Альбо знікненнне. У любой краіне Еўропы», — сказаў Віктар Бабарыка сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы магчымы пераслед і знікненне палітыкаў у Беларусі.

На яго думку, падобныя знікненні былі ў той час у Літве, Грузіі, Украіне.

«Пасля 2000 года ёсць у Беларусі факты нераскрытых злачынстваў? Я шчыра не веру, што Беларусь у 2020-м прадэманструе такія ж факты, якія былі да 2000 года», — сказаў ён.

Пракаментаваў Бабарыка і пераслед палітычных апанентаў, што адбыўся пасля выбараў 2006 і 2010 года.

«Я катэгарычны праціўнік такога. Калі людзі не правакуюць на такія дзеянні, не парушаюць закон, то такі пераслед — гэта кепска. Мы [наша ініцыятыўная група] не парушаем закон, не думаю, што будзе пераслед.

Я лічу, што ненармальна, калі за выказванне палітычнага пратэсту можна атрымаць дубінкай па спіне», — сказаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930