На Нарачы патанулі двое мужчын-спецыялістаў, а трэці трымаўся за нос лодкі і так выратаваўся
Здарэнне адбылося 18 мая, у панядзелак, каля 15:00, паведамляе narachanka.by.
narachanka.by
Паблізу вёскі Наносы патанулі двое мужчын: 24-гадовы мінчук і 62-гадовы жыхар курортнага пасёлка Нарач. Яшчэ аднаго, 51-гадовага мінчука, выратавалі.
Мужчыны выйшлі на возера на лодцы «Днепр» вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя» БДУ для зняцця гідраэкалагічнай устаноўкі.
У 15:15 супрацоўнікі выратавальнай станцыі «Нарач» на адлегласці 2,4 кіламетра ад берага знайшлі лодку затопленай. Насавая частка лодкі знаходзілася на паверхні вады, за яе трымаўся чалавек. Яго выратавалі, мужчына шпіталізаваны. Таксама выратавальнікі дасталі з вады целы двух мужчын.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Тэлеграм заблакаваў боты ГУР і СБУ Украіны
 2
Зяленскі: Сусветная большасць павінна прымусіць Расію да міру, шлях можа пачацца ў чэрвені
 3
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера