Знайсці
13.05.2020 / 14:0642РусŁacБел

«Нічога кепскага не бачу»: у Віцебску «Чэ» Чэрачань сустракаўся з прыхільнікамі пад расійскім сцягам

Старшыня партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань 12 мая аб’ездзіў чатыры гарады Віцебскай вобласці (Орша, Віцебск, Наваполацк і Полацк), каб сустрэцца са сваім актывам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас сустрэчы ў Віцебску на стале, за якім сядзеў палітык, стаяў расійскі сцяжок. Натуральна, гэта адразу выклікала негатыўную рэакцыю карыстальнікаў сацсетак.

Фота vitebskspring.org

«Мы былі ў гасцях у нашага сябра ініцыятыўнай групы. Гэта офіс адной спартыўнай арганізацыі, яе кіраўнік раней служыў на флоце, таму там стаяў і сцяг вайскова-марскога флота. Мы не супраць Расіі, мы не супраць Еўрасаюза. Тое, што такі сцяг стаяў на сустрэчы, нічога страшнага, ніякага негатыву ў гэтым не бачу.

На сустрэчах МЗС нашы дыпламаты таксама сядзяць за сталом з расійскім сцягам, і нікога гэта не абурае. Гэта погляды сябра нашай ініцыятыўнай групы, ён мае права на іх. На гэтым месцы мог бы быць і сцяг Еўрасаюза, і георгіеўская стужка. Чаму мы павінны кагосьці абмяжоўваць? Галоўнае — гэтыя людзі падтрымліваюць нас», — адзначыў Чэрачань.

Па словах кіраўніка «Грамады», у яго ініцыятыўную групу ўжо запісалася каля 900 чалавек. Ён спадзяецца, што да пятніцы гэтая лічба вырасце да 1200.

Падаваць спіс ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю Чэрачань плануе ўвечары 15 мая.

Чытайце таксама:

Бізнэсмен-камуніст, які падабраў партыю Шушкевіча, сабраўся ў прэзідэнты. Што гэта за фрукт?

Кандыдат у прэзідэнты Чэрачэнь распавёў, як быў камуністам, дэмакратам і афіцыянтам у Крыме. Вялікая гутарка

«Чэ» Чэрачань набраў 400 чалавек, будзе плаціць па 1 рублі за подпіс

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930