Знайсці
13.05.2020 / 09:4624РусŁacБел

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка праваслаўнага выдавецтва, асуджанага на сем гадоў

Былы кіраўнік выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў вызвалены прэзідэнцкім указам. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў яго сын Серафім.

«Уладзімір Усеваладавіч вызвалены асабістым указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Шчыра дзякую ўсім, хто падтрымліваў, дапамагаў у гэтыя няпростыя гады», — напісаў ён.

У верасні 2018 года Уладзіміра Грозава прысудзілі да сямі гадоў калоніі за фінансавыя махінацыі. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён скраў у царквы два мільярды рублёў. За экс-кіраўніка выдавецтва Экзархата падчас судовага пасяджэння заступіўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Экс-кіраўніка выдавецтва Экзархата прысудзілі да 7 гадоў калоніі, хоць мітрапаліт Павел прасіў адпусціць яго 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031