Знайсці
06.05.2020 / 11:48РусŁacБел

Прэзідэнт Літвы прапаноўвае прамыя выплаты малым прадпрыемствам, на якіх працуе да 9 чалавек

DELFI / Andrius Ufartas

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапануе, каб дзяржава запланавала прамыя выплаты малым прадпрыемствам, на якіх занята да дзевяці чалавек, каб дапамагчы ім перажыць звязаны з каранавірусам крызіс, паведамляе Delfi.

Дарадца прэзідэнта Вайда Чэснулявічуце сказала BNS, што офіс прэзідэнта ўнёс такую ​​прапанову ва ўрад на мінулым тыдні. Пытанне аб дадатковай падтрымцы бізнэсу Кабмін разгледзіць пазней у сераду. Сума такіх выплат магла б залежаць ад выплачаных прадпрыемствамі падаткаў. «Мы прапануем усталяваць памер выплаты прапарцыянальнай суме выплачаных прадпрыемствам на працягу 2019 года падаходнага падатку, узносаў у Sodra (Фонд сацыяльнага страхавання), узносаў па абавязковым страхаванні здароўя», -= сказала ў сераду BNS дарадца прэзідэнта.

Кожнаму прадпрыемству выплачвалася б 25% выплачаных ім у мінулым годзе падаткаў, незалежна ад колькасці работнікаў. Такім чынам, дапамога была б большай прадпрыемствам, у якіх больш работнікаў, якія плацяць больш высокі заробак», — дадала В. Чэснулявічуце.

Прадпрыемствы з колькасцю работнікаў менш за 9 складаюць траціну ўсіх дзеючых у Літве прадпрыемстваў — 33 тыс. са 100 тыс. На іх занятая прыкладна адна дзясятая работнікаў прыватнага сектара (104 тыс.), паведамляе прэзідэнцкае ведамства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера