Знайсці
07.04.2020 / 07:54РусŁacБел

Цэны на нафту перавысілі $34

Цэны на нафту выраслі пасля паведамленняў аб экстранай сустрэчы міністраў энергетыкі краін G20, запланаванай, па словах крыніц Bloomberg, на 10 красавіка. Яна стане альтэрнатывай пасяджэнню АПЕК+, калі тое ізноў будзе перанесена, піша rbc.ru.

Цана чэрвеньскага ф'ючарса на нафту маркі Brent вырасла на 2,93%, да $34,02 за бараль на лонданскай біржы ICE. Цана майскага ф'ючарса нафты WTI знаходзіцца на адзнацы $27,02, паказваючы рост 3,6%. 

Напярэдадні цана нафты маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года знізілася на 8,3%, упаўшы ніжэй за $31 за бараль, а цана майскага ф'ючарса WTI ўпала на 9%, да $26 за бараль.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031