Знайсці
06.04.2020 / 13:201РусŁacБел

У Магілёўскай вобласці каранавірус за апошнія суткі выяўлены ў 11 чалавек

У Магілёўскай вобласці па даных на раніцу 6 красавіка зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, пішуць mogilevnews.by.

«За апошнія суткі захворванне выяўлена ў 11 чалавек. З іх 10 — гэта кантакты першага ўзроўню, якія знаходзіліся ў лячэбных установах рэгіёна. Таксама сярод тых, хто захварэў — студэнтка, якая прыехала з Віцебскай вобласці», — сказаў Старавойтаў.

Ён паведаміў таксама, што усе захварэлыя абследаваныя, праведзены ўвесь спектр супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Сёння яны знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы і Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Усяго на шпіталізацыі ў медустановах рэгіёну знаходзяцца 179 чалавек.

«У асноўным у Магілёўскай вобласці мы маем завозныя выпадкі каранавівіруснай інфекцыі. Некаторыя пацыенты вярнуліся з Расіі, дзе працавалі або былі на выездзе. Некалькі чалавек прыехала з Віцебскага рэгіёна, у тым ліку ўрачы, якія праходзілі там павышэнне кваліфікацыі», — адзначыў Старавойтаў. У геаграфічным плане адзначыліся Крычаў, Слаўгарад, Кіраўск, Бабруйск, Магілёў і Магілёўскі раён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031