Знайсці
01.04.2020 / 14:37РусŁacБел

Губернатар Ламбардыі абвясціў пра спыненне росту колькасці заражэнняў каранавірусам у вобласці

Губернатар паўночнай італьянскай вобласці Ламбардыя Атыліа Фантана абвясціў пра спыненне росту ліку тых, хто заразіўся каранавірусам. Яго словы прыводзіць у сераду агенцтва ANSA.

«Мы выйшлі на стабільны ўзровень [заражэння], гэта значыць больш няма росту. Мы схільныя прытрымлівацца думак спецыялістаў, што пік быў дасягнуты, і зараз пасля стабільнай колькасці заражэнняў яна [колькасць выпадкаў інфікавання ў суткі] пачне зніжацца. Станоўчы фактар ​​у тым, што меры стрымлівання прынеслі вынік, але аслабляць іх рана», — сказаў Фантана.

Ламбардыя стала цэнтрам лакальнай успышкі каранавіруса ў Італіі з найбольшай колькасцю інфікаваных і памерлых: са 105 792 па ўсёй Італіі з пачатку эпідэміі 43 208 былі выяўлены ў Ламбардыі. Больш за палову памерлых — 7 199 з 12 428 — таксама прыпадаюць на гэтую вобласць, як і 2/3 выздаравелых — 10 885 з 15 729. На другім месцы знаходзіцца Эмілія-Раманья, дзе іх агульная колькасць больш чым у тры разы менш, чым ў Ламбардыі, усяго 14 074, з якіх памерлі 1 644 чалавекі, піша ТАСС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031