Знайсці
30.03.2020 / 11:49РусŁacБел

На пачатку красавіка будзе стаяць халоднае надвор'е

Фота Надзеі Бужан

У апошні сакавіцкі дзень, 31 сакавіка, у многіх рэгіёнах краіны без ападкаў. Днём па захадзе краіны пройдзе снег, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у сярэдзіне дня з дажджом, піша Tut.by.

Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты. Ноччу -3…-9°С, максімальная днём +1…+7°С.

1 красавіка, у сераду, па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Магчыма галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу -2…-8°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях паніжэнне да -10°С, максімальная днём +2…+9°С. 

2 красавіка, у чацвер, ноччу -3…+3°С, максімальная днём +5…+ 10°С. Будзе шмат аблокаў. На значнай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — мокры снег, дождж.

У пятніцу дождж, мокры снег. Ноччу -2…+3°С, максімальная днём +6…+12°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці на пару градусаў цяплей.

Згодна з папярэднім прагнозам на гэтыя выхадныя тэмпературны фон істотна не зменіцца, а ападкаў стане менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930